Добры скульптар для добрых людзей

19 января 2024

 

Фундаментальная бібліятэка запрашае азнаёміцца з віртуальная выставай "Добры скульптар для добрых людзей", прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага скульптара У. Жбанава. На выставе вы даведаецеся пра жыццё і творчасць мастака,  а таксама ўбачыце фотаздымкі яго славутых скульптур, якія ўпрыгожваюць Мінск і іншыя гарады Беларусі. У. Жбанаў быў адным з першых беларускіх скульптараў, які стварыў кантактную скульптуру, якая не толькі дэкаруе прастору, але і спрыяе ўзаемадзеянню з гледачамі. Яго скульптуры вызываюць пазітыўныя эмоцыі і захапленне ў людзей усіх узростаў. Калі вы жадаеце больш даведацца пра скульптара і яго творы, запрашаем вас наведаць аднаіменную кніжную выставу ў студэнцкай чытальнай зале, дзе можна паглядзець і папрацаваць з кнігамі з нашых фондаў, прысвечаннымі славутаму мастаку.