Дата заснавання: 23 мая 1921 г.

Фундаментальная бібліятэка - адна з найстарэйшых і найбуйнейшых бібліятэк ВНУ Беларусі. Першапачаткова аснову яе фонду склалі 40 тыс. тамоў кніг, перададзеных універсітэту Народным Камісарыятам асветы БССР у 1920 годзе. Неўзабаве да іх дадалося яшчэ 20 тыс. тамоў з бібліятэкі былой Мінскай духоўнай семінарыі. У агульнай складанасці ў пачатку свайго станаўлення з бібліятэк былых навучальных устаноў Мінска бібліятэка БДУ атрымала каля 70 тыс. тамоў.

Першым дырэктарам бібліятэкі стала вядомы дзеяч народніцкага і рэвалюцыйнага руху Беларусі Яўгена Гурвіч (1861-1940), якая мела досвед працы ў Мінскай публічнай бібліятэцы імя Пушкіна і дыплом швейцарскага універсітэта. У 1922 году дырэктарам быў прызначаны Іосіф Сіманоўскі (1892-1967), таксама кваліфікаваны спецыяліст-бібліятэкар і выпускнік Бернскага універсітэта.

Падрабязней

Фундаментальная бібліятэка БДУ на працягу многіх дзесяцігоддзяў з'яўляецца каардынацыйным і метадычным цэнтрам сеткі бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (49 бібліятэк).

Сёння Фундаментальная бібліятэка БДУ - гэта каля 1,6 млн тамоў універсальнага фонду айчыннай і замежнай літаратуры; больш за 27 тыс.карыстальнікаў; каля 1,5 млн. кнігавыдач і зваротаў да электронных інфармацыйных рэсурсаў (электроннага каталога, электроннай бібліятэцы і ліцэнзійных баз даных).

Да паслуг карыстальнікаў прадастаўлена 10 абанементаў, 14 інфармацыйных залаў, медыятэка, друкавальны цэнтр (639 пасадачных месц), падключаны бесправадны доступ да Інтэрнэт.

Штогод бібліятэка набывае каля 15 тыс. экзэмпляраў новых выданняў, вядзе міжнародны кнігаабмен больш як з 30 навуковымі і навучальнымі арганізацыямі з краін СНД і далёкага замежжа. Колькасць навуковай і навучальнай літаратуры складае 76% ад агульнага аб'ёму бібліятэчнага фонду. Камплектаванне бібліятэчнага фонду для інфармацыйнага забеспячэння дысцыплін ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбна-праграмнай дакументацыяй (вучэбнымі планамі, вучэбнымі праграмамі) і на падставе заявак кафедр.

Падрабязней