Шаноўныя карыстальнікі! Запрашаем Вас  далучыцца да акцыі «Бібліяноч-2016»! 
     Традыцыйна Фундаментальная бібліятэка Беларускага  дзяржаўнага універсітэта ладзіць ноч у бібліятэцы ў лістападзе, з нагоды  святкавання Міжнароднага дня студэнтаў. 
     А сёлета мы вырашылі падтрымаць ініцыятыву правядзення  Міжнароднай бібліяночы. Упершыню ў мерапрыемстве  прымаюць удзел ПЯЦЬ бібліятэк Беларусі. Кожная бібліятэка мае свой тэматычны  накірунак. 
     Тэма Фундаментальнай бібліятэкі БДУ: «Сучасны  дакументальны экран. Смачныя гісторыі». Мы  прапануем Вам: 
- паглядзець фільм «Гісторыя беларускай страўні» і сустрэцца з яго стваральнікамі;
- паслухаць і прачытаць “смачныя гісторыі”;
- паслухаць выступленне фальклорнага ансамбля народнай песні;
- узяць удзел у майстар-класе па прыгатаванні цукерак з бульбы па аўтарскім рэцэпце эксперта Алены Мікульчык, якая далучае да культуры беларускай кухні не толькі беларусаў, але і тых, хто пражывае далека за межамі Беларусі;
- правесці фотасесію ў тэматычнай зоне сэлфі;
- паўдзельнічаць у квэсце, конкурсах, віктарынах, крыжаванках і інш. І заявіць сябе знаўцамі традыцый нацыянальнай кухні беларусаў. А самыя актыўныя і эрудаваныя ўдзельнікі атрымаюць копію фільма з аўтографам рэжысера.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
  Мы чакаем Вас 22 красавіка 2016г.,  у 19.00 у медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі  будынка Інстытута журналістыкі БДУ (вул.Кальварыйская, 9, пам. 108)
  Абяцаем, сумаваць не давядзецца!!!
  Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце , а таксама ў групе  на Фэйсбуке.
  Інфармацыя пра  мерапрыемствы, якія адбудуцца на ўсіх пяці бібліятэчных пляцоўках:  
  https://www.facebook.com/events/1725622830988098/ 
  https://vk.com/biblionoch_minsk_2016
 
                         
										 
										 
										
