Да 120-годдзя з дня нараджэння А.Н.Сеўчанка
Да заснавання БДУ
Когда: 24.10 - 04.11.2022
Где: Студенческий читальный зал, гл. корпус, пр. Независимости, 4, к.313
Сеўчанка Антон Нічыпаравіч – – беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР, акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР.
У 1957-1972 гадах – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1953-1978 гадах узначальваў створаную ім кафедру фізічнай оптыкі БДУ. Пад яго кіраўніцтвам БДУ інтэнсіўна развіваўся: адкрываліся новыя факультэты і кафедры, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база, былі пабудаваны сучасныя навучальныя карпусы і інтэрнаты, значна выраслі навуковы патэнцыял і прафесійны ўзровень прафесарска-выкладчыцкіх кадраў. Гэта дазволіла БДУ ўвайсці ў лік 25 вядучых ВНУ Савецкага Саюза, а ў БССР ён стаў флагманам вышэйшай школы і нацыянальнай культуры.
Шмат сіл і энергіі аддаў для арганізацыі пры БДУ першага ў сістэме вышэйшай адукацыі рэспублікі НДІ прыкладных фізічных праблем (1971 год), які цяпер з'яўляецца перадавой навукова-даследчай установай шырокага фізічнага профілю і заслужана носіць імя свайго стваральніка і першага дырэктара.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Пры яго навуковай кансультацыі 10 чалавек сталі дактарамі фізіка-матэматычных навук (з іх 4 выбраны акадэмікамі і 2 членамі-карэспандэнтамі АН БССР - НАН Беларусі), звыш 40 яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 20 ліпеня 1971 гады за вялікія заслугі ў развіцці вышэйшай адукацыі і падрыхтоўцы кваліфікаваных адмыслоўцаў для народнай гаспадаркі Севченко Антону Нічыпаравічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля "Серп i Молат".
З літаратурай прадстаўленай на выставе можна пазнаёміцца ў СЧЗ (гал.корпус, пр. Незалежнасці, 4, п.313).