Літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы «Пра мір і Радзіму на матчынай мове»

17 февраля 2023

 

 

 

Фундаментальная бібліятэка, пярвічная суполка Беларускага саюза жанчын, кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання і літаратурна-мастацкай крытыкі ФЖ запрашаюць 21 лютага 2023 года ўсіх жадаючых на літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы «Пра мір і Радзіму на матчынай мове».

У праграме мерапрыемства:

  • сустрэча з дзеячамі беларускай культуры, паэтамі і пісьменнікамі:
    Максімовіч Валерый Аляксандравіч - паэт, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі; Гальпяровіч Навум Якаўлевіч — паэт, публіцыст, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, заслужаны дзеяч культуры РБ;  Жаўняровіч Пятро Пятровіч – паэт, перакладчык, даследчык тэорыі і практыкі рэдагавання на факультэце журналістыкі;
  • выставы: «Гаворыць сэрца роднай мовай…», «Жемчужины китайской литературы»;
  • калаж «Нацыянальная кухня словамі класікаў» (стравы беларускай кухні ў творах пісьменннікаў);
  • прагучаць вершы ў выкананні студэнтаў.

 

Пачатак мерапрыемства – 15:00

Месца: медыятэка імя М. Я. Цікоцкага (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 108).