Библионочь 2016 в ФБ БГУ

Шаноўныя карыстальнікі! Запрашаем Вас далучыцца да акцыі «Бібліяноч-2016»!
Традыцыйна Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта ладзіць ноч у бібліятэцы ў лістападзе, з нагоды святкавання Міжнароднага дня студэнтаў.
А сёлета мы вырашылі падтрымаць ініцыятыву правядзення Міжнароднай бібліяночы. Упершыню ў мерапрыемстве прымаюць удзел ПЯЦЬ бібліятэк Беларусі. Кожная бібліятэка мае свой тэматычны накірунак.
Тэма Фундаментальнай бібліятэкі БДУ: «Сучасны дакументальны экран. Смачныя гісторыі». Мы прапануем Вам:

  • паглядзець фільм «Гісторыя беларускай страўні» і сустрэцца з яго стваральнікамі;
  • паслухаць і прачытаць “смачныя гісторыі”;
  • паслухаць выступленне фальклорнага ансамбля народнай песні;
  • узяць удзел у майстар-класе па прыгатаванні цукерак з бульбы па аўтарскім рэцэпце эксперта Алены Мікульчык, якая далучае да культуры беларускай кухні не толькі беларусаў, але і тых, хто пражывае далека за межамі Беларусі;
  • правесці фотасесію ў тэматычнай зоне сэлфі;
  • паўдзельнічаць у квэсце, конкурсах, віктарынах, крыжаванках і інш. І заявіць сябе знаўцамі традыцый нацыянальнай кухні беларусаў. А самыя актыўныя і эрудаваныя ўдзельнікі атрымаюць копію фільма з аўтографам рэжысера.


УВАХОД ВОЛЬНЫ
Мы чакаем Вас 22 красавіка 2016г.,  у 19.00 у медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будынка Інстытута журналістыкі БДУ (вул.Кальварыйская, 9, пам. 108)
Абяцаем, сумаваць не давядзецца!!!
Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце , а таксама ў групе на Фэйсбуке.
Інфармацыя пра мерапрыемствы, якія адбудуцца на ўсіх пяці бібліятэчных пляцоўках: 
https://www.facebook.com/events/1725622830988098/
https://vk.com/biblionoch_minsk_2016