02 сентября 2022
Акцыя ў падтрымку беларускай мовы «Агульная дыктоўка» адбудзецца 3 верасня а 15:00 ў анлайн-фармаце. Спасылка на трансляцыю з'явіцца на сайце за паўгадзіны да пачатку.
Упершыню дыктоўку зладзілі ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы, пасля гэта стала штогадовай традыцыяй, якая дапамагае памятаць і шанаваць сваю мову. Сёлета ў беларусаў з'явіцца гістарычная магчымасць не толькі падтрымаць наша культурнае багацце, але і памножыць яго: за кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.
Каб узяць удзел у дыктоўцы трэба прайсці рэгістрацыю на сайце. Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакi будуць прафесійныя філолагі. Узначаліць праверку масавай дыктоўкі дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Лілія Шасцярнёва. Вынікі з каментарамі адмыслоўцаў можна будзе ўбачыць праз 3-4 дні таксама ў асабістым кабінеце.
Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8-10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара.