15 лістапада а 17 гадзіне на факультэце міжнародных адносін (6 паверх, ауд. 606) адбудзецца сустрэча студэнтаў юрыдычнага і біялагічнага факультэтаў у рамках студэнцкага праекту “КАРАНІ”, які рэалізуецца на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Студэнты прымуць удзел у віктарыне «Размаўляем па-беларуску”, якая праходзіць у шэсць этапаў і ўключае не толькі веданне мовы, але і веданне беларускай літаратуры, мастацтва і музыкі.
У такім міжфакультэцкім беларускамоўным мерапрыемстве ўжо прынялі ўдзел студэнты гістарычнага, геаграфічнага, філалагічнага факультэтаў, а таксама факультэта журналістыкі і факультэта міжнародных адносін.
Віктарыну падрыхтавалі ўдзельнікі клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”.