Фундаментальная бібліятэка БДУ запрашае таленавітых аўтараў узяць удзел у стварэнні новага, чацвертага выпуску літаратурна-мастацкага альманаха "аБДУмана". Гэта ўнікальная магчымасць для пісьменнікаў, паэтаў і перакладчыкаў прадставіць свае творы шырокай аўдыторыі. Альманах адчыняе дзверы для разнастайных жанраў, ад вершаў і апавяданняў да эсэ і нататак аб падарожжах. Удзел у гэтым праекце не толькі садзейнічае распаўсюджванню літаратурнай і мастацкай творчасці, але і з’яўляецца гонарам для кожнага аўтара, чыё імя будзе ўшанавана на старонках альманаха, які адлюстроўвае дух і талент студэнтаў БДУ. Прыём работ працягнецца да 30 лістапада 2024 года, і мы з нецярпеннем чакаем унікальныя і натхняльныя творы, якія ўпрыгожаць наш зборнік.
Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму і адправіць свае працы на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. або This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з паметкай "Для альманаха".
Азнаёмцеся з правіламі афармлення тэкстаў.
Кантактныя тэлефоны:
гар. +375 17 209-50-41
МТС +375 29 222-37-48
А1 +375 29 354-74-84
А1 +375 29 123-26-34.
Даведка: студэнцкі літаратурна-мастацкі альманах “аБДУмана” выдаецца Клубам аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” Фундаментальнай бібліятэкі БДУ з 2020 года. У назве зборніка знаходзіцца абрэвіятура БДУ – альма-матэр кожнага з аўтараў. Азнаёміцца з папярэднімі выпускамі альманаха можна ў фондах Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай кніжнай палаты РБ, Цэнтральнай бібліятэкі ім. Янкі Купалы. Электронныя версіі размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.