Літаратурна-музычны вечар "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ"

13 апреля 2022

 

 

 

 

ЗАПРАШАЕМ УСІХ АМАТАРАЎ МАСТАЦКАГА СЛОВА  на літаратурна-музычны вечар "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ", які ладзіць "КЛУмБа" на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэатра паэзіі.

У паэтычнай вечарыне прымуць удзел маладыя аўтары: Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец, Кацярына Стройлава, Ягор Кудакцін, Марыя Шкляр і Дзіяна Алізіер.

Падчас вечарыны маладыя паэты падзеляцца з намі не толькі асабістымі вершамі, але і пачытаюць творы сваіх любімых беларускіх аўтараў, у якіх яны навучаліся і прадаўжаюць вучыцца сапраўднаму паэтычнаму майстэрству.

Дарагі дружа, калі ты таксама хочаш прыняць актыўны ўдзел у нашай вечарыне, калі ты складаеш вершы і шмат іх ведаеш на памяць, напішы кіраўніку нашага клуба і арганізатару вечарыны Кацярыне Роўда.

УВАХОД ВОЛЬНЫ.