Стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) - гэта праект, які рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) з мэтай стымулявання інавацыйнай дзейнасці. Праект стартаваў у 2016 годзе і накіраваны на забеспячэнне доступу да патэнтнай і тэхнічнай інфармацыі.
ЦПТІ ў Беларускім дзяржаўным універсітэце функцыянуе з кастрычніка 2020 года на базе Фундаментальнай бібліятэкі.
У рамках ЦПТІ забяспечваецца выкананне наступных паслуг:
- доступ да патэнтных і непатэнтных баз даных САІУ, НЦІУ і іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
- аказанне кансультацый пры правядзенні патэнтных пошукаў;
- навучанне навыкам правядзення пошуку ў патэнтавых базах дадзеных (з дапамогай удзелу ў семінарах, якія арганізуюцца НЦІУ і САІУ).
- электронная падача заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці
Кантактная асоба – Скорiй Ягор Сяргеевіч, заг. аддзелам інфармацыйнага суправаджэння публікацыйнай дзейнасці
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, каб. 206,
тэл. +375 (17) 209-50-82, эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Нарматыўная база
Прававыя акты Рэспублікі Беларусь у сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці (на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь)
Стандарты
Міжнародныя стандарты
- ISO 56000:2020. Инновационный менеджмент. Основы и словарь (международному стандарту соответствует ГОСТ Р ИСО 56000-2021)
- ISO 56002:2019. Менеджмент инновационный. Система инновационного менеджмента. Руководство (международному стандарту соответствуют СТБ ISO 56002-2021, ГОСТ Р ИСО 56002-2020)
- ISO 56003:2019. Менеджмент инновационный. Средства и методы инновационного партнерства. Руководство (международному стандарту соответствуют СТБ ISO 56003-2021, ГОСТ Р ИСО 56003-2020)
- ISO/TR 56004:2019. Оценка инновационного менеджмента. Руководство (международному стандарту соответствует ГОСТ Р 59062-2020)
- ISO 56005:2020. Менеджмент инновационный. Инструменты и методы управления интеллектуальной собственностью. Руководство
- ISO 56006:2021. Инновационный менеджмент. Инструменты и методы стратегического менеджмента разведки. Руководство
Дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь і тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты
- СТБ 1078-97. Оценка научно-технического уровня и конкурентоспособности инновационных проектов. Основные положения
- СТБ 1080-2011. Порядок выполнения научно-исследовательских, опытно-конструкторских и опытно-технологических работ по созданию научно-технической продукции
- СТБ CWA 16519-2020. Нормы проектирования и изготовления механического оборудования инновационных ядерных установок
- СТБ ISO 56002-2021. Менеджмент инноваций. Системы менеджмента инноваций. Руководство
- СТБ ISO 56003-2021. Менеджмент инноваций. Инструменты и методы для партнерства в области инноваций. Руководство
- ТКП 45-1.01-292-2014. Правила проведения инновационно-технологического мониторинга в строительстве
- ТКП 626-2018. Порядок разработки и постановки продукции на производство
- ГОСТ 31279-2004. Инновационная деятельность. Термины и определения
Электронная падача заявак
Карыстальніку, каб скарыстацца аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай "Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці", неабходна:
- Мець электронны лічбавы подпіс (далей - ЭЛП).
- Дадаць сертыфікат адкрытага ключа (ЭЛП) на працоўнае месца згодна з Кіраўніцтвам па даданні сертыфіката адкрытага ключа (ЭЛП) на працоўнае месца для выкарыстання сістэмы электроннай падачы заявак.
- Прайсці рэгістрацыю на партале https://portal.ncip.by/ згодна з пунктам 1.1 Кіраўніцтва па наладзе браўзэра і аўтарызацыі.
У выпадку, калі карыстальнік ужо рэгістраваўся на партале https://portal.ncip.by/, то прайсці аўтарызацыю згодна з пунктам 1.2 Кіраўніцтва па наладзе браўзэра і аўтарызацыі.
Далей карыстальнік можа ажыццявіць падачу заяўкі на аб'ект права прамысловай уласнасці ў асабістым кабінеце карыстальніка згодна Кіраўніцтва па падачы заяўкі.