Пры выбыцці з БДУ карыстальнікі абавязаныя вярнуць у бібліятэку ўсе дакументы, якія лічацца за імі, аплаціць паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне дакументаў з фонду бібліятэкі звыш тэрмінаў, устаноўленых Правіламі карыстання ФБ БДУ», калі тэрмін перавышае ўстаноўлены, атрымаць абыходны ліст з адзнакай ФБ БДУ аб вырабленым разліку.
Карыстальнікі атрымліваюць абыходны ліст:
- студэнты першай і другой ступені вышэйшай адукацыі , аспіранты, дактаранты:
- факультэта міжнародных адносін – у аддзеле абслугоўвання факультэта міжнародных адносін (вул. Ленінградская, д.20, к.604);
- факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук – у аддзеле абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук (вул. Кальварыйская, д.9, п.114);
- фізічнага, механіка-матэматычнага факультэтаў, факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – у аддзеле інфармацыйнага абслугоўвання навучальнага працэсу (вул. Даўгабродская, д.20, п.344);
пры адсутнасці запазычанасці – у зале інфармацыйных рэсурсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (вул. Ленінградская, д.16, п.122) - гістарычнага факультэта – у аддзеле інфармацыйнага абслугоўвання навучальнага працэсу (вул. Акадэмічная, д.25, п.200);
- біялагічнага факультэта, факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій – у аддзеле абслугоўвання факультэтаў радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, біялагічнага і сацыякультурных камунікацый (вул. Курчатава, д.5, п.106)
- факультэта сацыякультурных камунікацый: спецыяльнасці "Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя)", "Дызайн моды" – у зале інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве (вул. Маякоўскага, д.96, п.101); студэнты ФСК іншых спецыяльнасцей – у аддзеле абслугоўвання факультэтаў радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, біялагічнага і сацыякультурных камунікацый (вул. Курчатава, д.5, п.106)
- эканамічнага і філалагічнага факультэтаў – у аддзеле абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў (вул. К. Маркса, д.31, п.1);
- хімічнага факультэта – у аддзеле абслугоўвання хімічнага факультэта (вул. Ленінградская, д.14, п.405);
- юрыдычнага факультэта – у аддзеле абслугоўвання юрыдычнага факультэта (вул. Ленінградская, д.8, п.103);
- сумеснага інстытута БДУ і ДПУ: спецыяльнасцяў "Фізіка" і "Механіка і матэматычнае мадэляванне" - у аддзеле інфармацыйнага абслугоўвання навучальнага працэсу (вул. Даўгабродская, д.20, п.344), спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" - у аддзеле абслугоўвання ФМА (вул. Ленінградская, д.20, п.604);
- слухачы Інстытута дадатковай адукацыі БДУ:
- слухачы ФПКиП – у аддзеле абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук (ул. Кальварийская, д.9, к.114),
- слухачы ФДА і навучальнага цэнтра даўніверсітэцкай падрыхтоўкі - у зале інфармацыйных рэсурсаў Інстытута дадатковай адукацыі БДУ (вул. Акадэмічная, д.25, п.200);
- курсанты ваеннага факультэта - на ваенным факультэце;
- замежныя студэнты - ва ўпраўленні міжнародных сувязяў;
- работнікі БДУ - ва ўпраўленні кадраў БДУ;
- навучэнцы Юрыдычнага каледжа БДУ - у юрыдычным каледжы БДУ;
- навучэнцы ліцэя БДУ – у Ліцэі БДУ;
- студэнты і супрацоўнікі арганізацый (прадпрыемстваў, устаноў), якія ўваходзяць у структуру комплексу БДУ – у сваіх арганізацыях.