Навуковыя і навукова-папулярныя выданні выдаюцца тэрмінам на адзін месяц у наступнай колькасці:
- прафесарска-выкладчыцкаму складу, дактарантам, аспірантам, студэнтам другой ступені вышэйшай адукацыі, навуковым работнікам - да 15 асобнікаў;
- студэнтам-дыпломнікам - да 10 асобнікаў;
- іншым катэгорыям карыстальнікаў - да 5 асобнікаў.
Навучальныя выдання выдаюцца карыстальнікам на семестр або навучальны год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі:
- студэнтам першай і другой ступені вышэйшай адукацыі - з разліку каэфіцыента кнігазабяспечанасці на аднаго студэнта 0,2;
- прафесарска-выкладчыцкаму складу, дактарантам, аспірантам, навуковым і іншым работнікам - у колькасці, што вызначаецца магчымасцямі ФБ БДУ.
Літаратурна-мастацкія выданні выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на адзін месяц у колькасці не больш за 10 асобнікаў.
У аддзеле абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў літаратурна-мастацкія выданні выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён.
Карыстальнікі могуць падоўжыць тэрмін карыстання узятымі на абанеменце дакументамі, калі на іх няма попыту з боку іншых карыстальнікаў. Калі карыстальнік не з'явіўся ў ФБ БДУ, каб падоўжыць тэрмін карыстання дакументамі, якія лічацца за ім, падаўжэнне тэрміну карыстання ажыццяўляецца работнікам абанемента аўтаматычна на платнай аснове пры здачы карыстальнікам непрадленных дакументаў.