Запіс у бібліятэку ажыццяўляецца пры прад'яўленні наступных дакументаў:
- студэнцкага білета;
- білета слухача Інстытута дадатковай адукацыі;
- білета навучэнца Юрыдычнага каледжа БДУ;
- білета навучэнца Ліцэя БДУ;
- пасведчання дактаранта, аспіранта (для дактарантаў, аспірантаў);
- службовага пасведчання (для прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых і іншых работнікаў БДУ);
- дакумента, які сведчыць асобу (для слухачоў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя і для карыстальнікаў з іншых арганізацый);
- дамовы аб прадастаўленні платных бібліятэчна-інфармацыйных паслуг і дакумента, які сведчыць асобу (для інстытутаў, прадпрыемстваў, іншых арганізацый, заснавальнікам якіх з'яўляецца БДУ, а таксама для іншых арганізацый).