Права на бясплатнае бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне маюць прафесарска-выкладчыцкі склад, дактаранты, аспіранты, студэнты першай і другой ступені вышэйшай адукацыі ўсіх формаў атрымання адукацыi, курсанты ваеннага факультэта, слухачы Інстытута дадатковай адукацыі, слухачы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, навуковыя і іншыя работнікі БДУ. Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне арганізацый (прадпрыемстваў, устаноў), якія ўваходзяць у структуру комплексу БДУ, ажыццяўляецца ў чытальных залах, медыятэкі, на абанементы ў адпаведнасці з загадам рэктара БДУ «Аб абслугоўванні ФБ БДУ арганізацый (прадпрыемстваў, устаноў) комплексу БДУ».
Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў з іншых арганізацый ажыццяўляецца на платнай аснове ў адпаведнасці з Палажэннем аб платных паслугах ФБ БДУ.
Прафесарска-выкладчыцкі склад з іншых арганізацый, які працуе ў БДУ па сумяшчальніцтве, абслугоўваецца на бясплатнай аснове толькі ў залах, медыятэцы, каворкінгу ФБ БДУ пры прад'яўленні даведкі з упраўлення па працы з персаналам.