Erasmus+ праект LNSS (Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк). Накіраваны на мадэрнізацыю бібліятэк краін-партнёраў. а таксама на павышэнне ўзроўню кампетэнцый і навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк.
«MOST» (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) - праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў. Накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення.
«Міжрэгіянальны аналітычны роспіс артыкулаў" (МАРС) - гэта міжнародны праект па абмене бібліяграфічнай інфармацыяй. Накіраваны на стварэнне карпаратыўнай БД аналітычнага роспісу часопісных артыкулаў з перыядычных выданняў Расіі, Беларусі і Казахстана.
Навукоўцы Беларусі - нацыянальны праект стварэння карпаратыўнага фактаграфічнага інфармацыйнага рэсурсу, у якім прадстаўлена інфармацыя аб асобах, якія маюць вучоныя ступені або званні; навуковых працаўніках і выкладчыках ВНУ - аўтарах навуковых публікацый. Накіраваны на павышэнне рэйтынгу навукоўцаў Беларусі за кошт цытавання ў сусветных інфармацыйных рэсурсах..
Беларускi аналітычны роспіс артыкулаў (БелАР) – гэта нацыянальны праект па абмене бібліяграфічнай інфармацыяй. Накіраваны на стварэнне карпаратыўнай БД аналітычнага роспісу часопісных артыкулаў з перыядычных выданняў Расіі і Беларусі.
LibGuide - міжнародны праект стварэння каталога электронных рэсурсаў па міжнародным праве і правах чалавека. Накіраваны на садзейнічанне правядзенню даследаванняў у галіне правоў чалавека.