Клуб аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" арганізаваны ў верасні 2014 г. па ініцыятыве работнікаў аддзела гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў ФБ БДУ. Дзверы клуба адчыненыя для студэнцкай моладзі і аспірантаў, якія навучаюцца ў БДУ i якія маюць схільнасць і цікавасць да літаратурнай творчасці і жадаюць падзяліцца сваімі літаратурнымі знаходкамі з аднагодкамі.
"КЛУмБа" гэта не толькі пляцоўка для дыскусій і сустрэч з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі, альтэрнатыва "сцэны" для аўтараў-пачаткоўцаў, але і, перш за ўсё, дружная творчая сям'я, якая аб'яднала студэнтаў амаль усіх факультэтаў БДУ.
У ліку сяброў клуба - вядомыя пісьменнікі і паэты. У клубе арганізуюцца юбілейныя вечары, кніжныя выставы, прэзентацыі кніг, літаратурныя гульні, гутаркі з цікавымі людзьмі і многае іншае.
Мэта клуба:
Пашырэнне магчымасцяў, якія прадстаўляюцца ФБ БДУ, для творчай самарэалізацыі навучэнцаў, развіцця іх літаратурнага і мастацкага густу, уключэння ў чытацкую і творчую дзейнасць, выхаванне любові да мовы і літаратуры, выяўленне пачынаючых аўтараў у студэнцкім асяроддзі БДУ, падтрымка таленавітай моладзі БДУ.
Гурт "КЛУмБы" в кантакте: https://vk.com/fb_klumba
Палажэнне аб Клубе аматараў мастацкага слова
Па пытаннях працы клуба звяртайцеся:
Тэлефон: +375 (17) 259-73-57
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Узнагароды