Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў

Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў, які прадстаўляе сабой частку культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца састаўной часткай адзінага бібліятэчнага фонду Фундаментальнай бібліятэкі.

Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў фарміруецца з мэтай рэалізацыі мемарыяльнай функцыі ФБ БДУ шляхам назапашвання, пастаяннага захоўвання і ўліку выданняў, якія маюць выключную каштоўнасць або выдатную гістарычную, навуковую і культурную значнасць.

На ўсе выданні, якія ўключаны ў фонд рэдкіх і каштоўных выданняў, распаўсюджваецца спецыяльны рэжым захоўвання і выкарыстання.

 

ФондатрымальнікАддзел гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў (АГАПiПКП)

Аб'ём фонду: каля 26 000 адзінак захоўвання друкаваных выданняў: кнігі, брашуры, выданні з працягам, часопісы, газеты

Перыяд ахопу: з XVI стагоддзя па цяперашні час

 

 

Склад фонду

Фонд рэдкіх і каштоўных выданняў уяўляе сабой збор айчынных і замежных дакументаў, выдадзеных да 1945 г., а таксама гісторыка-кніжных калекцый, сфарміраваных з выданняў пазнейшага перыяду на рускай і замежных мовах і ўключае ў сябе наступныя калекцыі:

  • рукапісныя кнігі;
  • старадрукаваныя выданні (выданні айчыннага грамадзянскага друку да 1825 г. і замежныя да 1800 г., выданні кірылічнага друку);
  • рэвалюцыйна-дэмакратычная літаратура перыяду першай рускай рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.;
  • кнігі першых гадоў савецкай улады (1918-1921 гг.);
  • забароненая цэнзурай і нелегальная літаратура да 1917 г.;
  • выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.);
  • выданні, вернутыя з аддзела спецхрана;
  • першыя і прыжыццёвыя выданні класікаў айчыннай літаратуры і замежнай літаратуры;
  • першыя і прыжыццёвыя выданні дзеячаў навукі і культуры;
  • выданні з аўтографамі людзей, вядомых у літаратуры, навуцы, грамадскім жыцці;
  • выданні з аўтографамі аўтараў у дар ФБ БГУ;
  • рэпрадукаваныя (рэпрынтныя і факсімільныя) выданні;
  • узоры выданняў, якія выпускаліся вядомымі выдавецтвамі;
  • найлепшыя ўзоры выдавецкай прадукцыі ХІХ-пачатку XX ст. (арыгінальны спосаб друку, шрыфт, матэрыял і г.д.);
  • выданні з уладальніцкімі правененцыямі XIX-пач. XX ст.ст.;
  • мініяцюрныя выданні.

 

.

 

Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фондуу зале спецыяльных калекцый (пр. Незалежнасці, 4, к.229)

Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: любы чытач Фундаментальнай бібліятэкі БДУ

Ў якіх каталогах адлюстраваны выдання фонду: у ЭК у БД "Кнігі", "Рэдкія кнігі", "Артыкулы з часопісаў 19 ст.", паўнатэкставыя дакументы - у ЭБ БДУ.