З 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасці з дагаворам паміж ФБ БДУ і МВФ Фундаментальная бібліятэка БДУ стала фарміраваць дэпазітарны фонд Міжнароднага Валютнага Фонду.
Дэпазітарны фонд МВФ складаецца з розных відаў выданняў:
- па фізічнай (матэрыяльнай) канструкцыі:
друкаваныя публікацыі (кнігі і перыядычныя выданні), электронныя дакументы. - па мэтавым прызначэнні:
навуковыя, даведачныя, афіцыйныя, інфармацыйныя выданні. - па моўным аспекце:
выданні на англійскай мове. - па тэматычным аспекце:
выданні па сусветнай эканоміцы, фінансах, эканамічнай статыстыцы, макраэканоміцы, знешнеэканамічным адносінам, страхаванню, міжнародным гандлі, ценявы эканоміцы, падаткаабкладанню, рынкавай эканоміцы, сацыяльна-эканамічнаму развіццю, краіназнаўстве і інш. - па храналагічным складзе:
выданні з 2001 года выпуску і па цяперашні час.
Аб'ём фонду: больш за 1 000 выданняў, сярод іх кніжныя і электронныя выданні.
Фондатрымальнік: Аддзел абслугоўвання факультэта міжнародных адносін (вул. Ленінградская, д. 20, к. 602, 603).
Ў якіх каталогах адлюстраваны выдання фонду: Электронны каталог ФБ БДУ.
Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду: у зале інфармацыйных рэсурсаў і ў зале замежных інфармацыйных рэсурсаў ААФМА (вул. Ленінградская, д.20, к. 602, 603).
Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: фонд даступны карыстальнікам не толькі БДУ, але і ўсёй рэспублікі.