Дэпазітарны фонд ААН

 

З 1947 года бібліятэка Дага Хамаршэльда арганізавала распаўсюджванне дакументаў і публікацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый сярод карыстальнікаў ва ўсім свеце праз сетку дэпазітарных бібліятэк. У цяперашні час налічваецца 350 дэпазітарных бібліятэк, размешчаных у 135 краінах.

 

15 снежня 1998 года Дэпартамент грамадскай інфармацыі ў Цэнтральных установах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (у Нью-Ёрку) прызначыў Фундаментальную бібліятэку БДУ дэпазітарнай бібліятэкай.

 

 

 

 

ФБ БДУ атрымлівае:

 

  • Афіцыйныя публікацыі галоўных органаў ААН: Генеральнай Асамблеі і яе камітэтаў, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета па апецы, Савета па гандлі і развіцці ЮНКТАД.
  • Агульныя матэрыялы аб дзейнасці ААН: Статут ААН, гадавыя даклады Генеральнага сакратара ААН аб рабоце арганізацыі, інфармацыйныя бюлетэні ААН, Асноўныя звесткі аб ААН і г. д.
  • Публікацыі ААН па сацыяльна-эканамічных пытаннях, якія адносяцца да прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі, транспарце, працы, сацыяльных пытаннях, дэмаграфіі. Публікацыі з таварным кодам, прызначаныя для продажу: штогоднікі, асноўныя даклады і даследаванні, матэрыялы канферэнцый, семінараў і сімпозіумаў ААН.
  • Перыядычныя выданні, якія выдаюцца ААН.
  • Зборнікі дагавораў ААН (United Nations Treaty Series).

У фондзе бібліятэкі прадстаўлены навуковыя, даведачныя, афіцыйныя, інфармацыйныя выданні на англійскай, французскай і рускай мовах. Гэта выданні па эканоміцы, палітыцы, праве, статыстыцы, дэмаграфіі, сацыяльных пытаннях.

 

Аб'ём фонду: каля 3 000 выданняў, сярод іх кніжныя, перыядычныя і электронныя выданні.

Фондатрымальнік: Аддзел абслугоўвання факультэта міжнародных адносін (вул. Ленінградская, д. 20, к. 602, 603).

Ў якіх каталогах адлюстраваны выдання фонду: Электронны каталог ФБ БДУ.

Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду: у зале інфармацыйных рэсурсаў і ў зале замежных інфармацыйных рэсурсаў ААФМА (вул. Ленінградская, д.20, к. 602, 603).

Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: фонд даступны карыстальнікам не толькі БДУ, але і ўсёй рэспублікі.