Фонд АIАВП

Фондатрымальнік: Аддзел інфармацыйнага абслугоўвання вучэбнага працэсу (АIАВП)

Аб'ём фонду: каля 259972 адзінак захоўвання друкаваных выданняў: кнігі, брашуры, выданні з працягам, часопісы, газеты, атласы, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.
Перыяд ахопу: з 1937 года да гэтага часу
Склад фонду: дапаможны фонд аддзела інфармацыйнага абслугоўвання навучальнага працэсу змяшчае навучальныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя выданні па прыродазнаўчых, матэматычных, тэхнічных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх, грамадска-палітычных і сацыяльна-гуманітарных навуках

 

Структура фонду:

  • фонд абанемента вучэбнай літаратуры з закрытым доступам;
  • фонд студэнцкай чытальнай залы з адкрытым доступам;
  • фонд залы інфармацыйных рэсурсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі з закрытым доступам;
  • фонд залы інфармацыйных рэсурсаў Інстытута дадатковай адукацыі з закрытым доступам;
  • фонд бібліятэкі Кітая РIКК з адчыненым доступам. 

Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду:

  • абанеменце вучэбнай літаратуры (пр. Незалежнасці, 4, к.313);
  • у студэнцкай чытальнай зале (пр. Незалежнасці, 4, к.313);
  • у зале інфармацыйных рэсурсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (вул. Ленінградская, 16 к.122);
  • у зале інфармацыйных рэсурсаў Інстытута дадатковай адукацыі (вул. Акадэмічная, 25 к.200)
  • бібліятэка Кітая РIКК (вул. Рэвалюцыйная 11, к. 206).

Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: любы чытач Фундаментальнай бібліятэкі БДУ,

але прыярытэтнае права ў забеспячэнні вучэбнымі дапаможнікамі з фонду абанемента вучэбнай літаратуры надаецца студэнтам гістарычнага, механіка-матэматычнага, фізічнага факультэтаў, факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, з фонду залы інфармацыйных рэсурсаў Інстытута дадатковай адукацыі – слухачам Інстытута.

 

У якіх каталогах адлюстраваны выданні фонду: у ЭК у БД "Кнігі", "Перыёдыка", паўнатэкставыя дакументы - у ЭБ БДУ.