Фонд ААЮФ

Фондатрымальнік: Аддзел абслугоўвання юрыдычнага факультэта (ААЮФ)

Аб'ём фонду: каля 150 000 адзінак захоўвання друкаваных выданняў - кнігі, брашуры, выданні з працягам, часопісы, газеты, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, электронныя рэсурсы (CD, DVD)
Перыяд ахопу: з 1763 года да гэтага часу
Склад фонду: дапаможны фонд аддзела абслугоўвання юрыдычнага факультэта ўтрымлівае навучальныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя, афіцыйныя і інфармацыйныя выданні па прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, грамадска-палітычным і сацыяльна-гуманітарных навуках, а таксама мастацкія выдання

 

Структура фонду:

  • фонд абанемента: вучэбныя выданні - з закрытым доступам, навуковыя і мастацкія выданні - з адкрытым доступам
  • фонд залы інфармацыйных рэсурсаў з адкрытым доступам
  • фонд залы навуковых і адукацыйных камунікацый з адкрытым доступам да фонду замежнай літаратуры
  • фонд кнігасховішча з закрытым доступам

 

Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду:

  • абанеменце (вул. Ленінградская, 8, к.103);
  • у зале інфармацыйных рэсурсаў (вул. Ленінградская, 8 к.105);
  • у зале залы навуковых і адукацыйных камунікацый (вул. Ленінградская, 8 к.104);

Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: любы чытач Фундаментальнай бібліятэкі БДУ,

але прыярытэтнае права ў забеспячэнні вучэбнымі дапаможнікамі з фонду абанемента надаецца студэнтам юрыдычнага факультэта.

 

У якіх каталогах адлюстраваны выданні фонду: у ЭК у БД "Кнігі", "Перыёдыка", паўнатэкставыя дакументы - у ЭБ БДУ.