Фондатрымальнік: Аддзел абслугоўвання хімічнага факультэта (ААХФ)
Аб'ём фонду: звыш 45 000 адзінак захоўвання друкаваных выданняў: кнігі, брашуры, выданні з працягам, часопісы, газеты, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты
Перыяд ахопу: з 1877 года да гэтага часу
Склад фонду: дапаможны фонд аддзела абслугоўвання хімічнага факультэта змяшчае навучальныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя выданні па прыродазнаўчых, фізіка-матэматычным, хімічным, біялагічным, тэхнічным, сельскагаспадарчым, медыцынскім, грамадска-палітычным, сацыяльна-гуманітарным навукам
Структура фонду:
- фонд абанемента з закрытым доступам
- фонд залы інфармацыйных рэсурсаў з адкрытым доступам
- фонд кнігасховішча з закрытым доступам
Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду:
- абанеменце (вул. Ленінградская, 14, к.403);
- у зале інфармацыйных рэсурсаў (вул. Ленінградская, 14 к.401);
Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: любы чытач Фундаментальнай бібліятэкі БДУ,
але прыярытэтнае права ў забеспячэнні вучэбнымі дапаможнікамі з фонду абанемента надаецца студэнтам хiмiчнага факультэта.
У якіх каталогах адлюстраваны выданні фонду: у ЭК у БД "Кнігі", "Перыёдыка", паўнатэкставыя дакументы - у ЭБ БДУ.