Фондатрымальнік: Аддзел абслугоўвання факультэта міжнародных адносін (ААФМА)
Аб'ём фонду: каля 90 586 адзінак захоўвання друкаваных выданняў: кнігі, брашуры, выданні з працягам, часопісы, электронныя рэсурсы (CD, DVD)
Перыяд ахопу: з 1909 года да гэтага часу
Склад фонду: дапаможны фонд аддзела абслугоўвання факультэта міжнародных адносін змяшчае навучальныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і вытворча-практычныя выданні па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадска-палітычных і сацыяльна-гуманітарных навуках, а таксама мастацкая літаратура
Структура фонду:
- фонд абанемента з закрытым доступам
- фонд залы інфармацыйных рэсурсаў з адкрытым доступам
- фонд залы замежных інфармацыйных рэсурсаў з адкрытым доступам
- фонд кнігасховішча з закрытым доступам
Дзе можна пазнаёміцца з выданнямі фонду:
- абанемент (вул. Ленінградская, 20, к.604);
- у зале інфармацыйных рэсурсаў (вул. Ленінградская, 20 к.602);
- у зале навуковых і адукацыйных камунікацый (вул. Ленінградская, 20 к.603)
Хто можа пазнаёміцца з выданнямі фонду: любы чытач Фундаментальнай бібліятэкі БДУ,
але прыярытэтнае права ў забеспячэнні вучэбнымі дапаможнікамі з фонду абанемента вучэбнай літаратуры надаецца студэнтам факультэта міжнародных адносін.
У якіх каталогах адлюстраваны выданні фонду: у ЭК у БД "Кнігі", "Перыёдыка", паўнатэкставыя дакументы - у ЭБ БДУ.