Дапаможны фонд з'яўляецца састаўной часткай адзінага бібліятэчнага фонду ФБ БДУ і ствараецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі факультэтаў і інстытутаў, якія абслугоўваюцца аддзеламі абслугоўвання.
Дапаможны фонд бібліятэкі складаецца з фондаў аддзелаў:
- аддзела інфармацыйнага абслугоўвання вучэбнага працэсу;
- аддзела інфармацыйнага абслугоўвання навуковых даследаванняў;
- аддзела абслугоўвання юрыдычнага факультэта;
- аддзела абслугоўвання хімічнага факультэта;
- аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў;
- аддзела абслугоўвання факультэтаў радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, біялагічнай і сацыякультурных камунікацый;
- аддзела абслугоўвання факультэта міжнародных адносін;
- аддзела абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук;
- аддзела гуманітарна-асветніцкай работы і папулярызацыі кніжных помнікаў;
- навукова-метадычнага аддзела;
- аддзела камплектавання інфармацыйных рэсурсаў;
- аддзела каталагізацыі інфармацыйных рэсурсаў і суправаджэння даведачна-пошукавага апарата;
- дырэкцыі;
- бібліятэк кабінетаў і кафедраў БДУ.