У фондзе Фундаментальнай бібліятэкі знаходзіцца каля 2 млн. тамоў айчынных і замежных дакументаў на многіх мовах свету па вядучых галінах навукі і тэхнікі.
Фонд ФБ БДУ мае наступную структуру:
- асноўны фонд - фонд аддзела кіравання бібліятэчным фондам, у які паступае першы асобнік кожнага дакумента, незалежна ад крыніцы паступлення і фонд рэдкіх і каштоўных выданняў;
- дапаможны фонд - фонд наступных фондатрымальнікаў ФБ БДУ:
- аддзела інфармацыйнага абслугоўвання вучэбнага працэсу;
- аддзела інфармацыйнага абслугоўвання навуковых даследаванняў;
- аддзела абслугоўвання юрыдычнага факультэта;
- аддзела абслугоўвання хімічнага факультэта;
- аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў;
- аддзела абслугоўвання факультэтаў радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, біялагічнага і сацыякультурных камунікацый;
- аддзела абслугоўвання факультэта міжнародных адносін;
- аддзела абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук;
- аддзела гуманітарна-асветніцкай работы і папулярызацыі кніжных помнікаў;
- навукова-метадычнага аддзела;
- аддзела камплектавання інфармацыйных рэсурсаў;
- аддзела каталагізацыі інфармацыйных рэсурсаў і суправаджэння даведачна-пошукавага апарата;
- дырэкцыі;
- бібліятэк кабінетаў і кафедраў БДУ;
- дэпазітарны фонд ААН і МВФ - частка фонду, якая ўключае выданні і публікацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міжнароднага валютнага фонду;
- дэпазітарны фонд сігнальных асобнікаў дэпанаваных дакументаў, прынятых на дэпанаванне ў БДУ - закрыты фонд ФБ БДУ, лакалізаваны ў асобным сховішчы з пэўным рэжымам захоўвання і доступу;
- фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў - фонд міждзяржаўных і дзяржаўных стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе; дзяржаўных стандартаў, ідэнтычных міжнародным стандартам у галіне менеджменту якасці;
- Электронная бібліятэка БДУ - комплексная інфармацыйная сістэма збору і захоўвання розных тыпаў і відаў дакументаў, прадстаўленых у электроннай форме, якая забяспечвае пры аднаразовым ўводзе рэсурсу ў сістэму магчымасць шматаспектнай апрацоўкі і шматразовае выкарыстанне інфармацыі для задавальнення інфармацыйных патрэбаў карыстальнікаў;
- абменна-рэзервовы фонд - дапаможная частка фонду, прызначаная для замены ў дзеючым фондзе дакументаў, згубленых па якіх-небудзь прычынах або наяўных у недастатковай экземплярнасці, а таксама для вядзення дакументаабмену з іншымі бібліятэкамі.