Бібліятэка Кітая


 

Бібліятэка Кітая адкрыта 3 лютага 2020 г.

Адрас: РІКК БДУ, вул. Рэвалюцыйная, 11, каб. 206.

Час працы: 9.00-17.00. Абедзенны перапынак: 13.00-13.30. Выхадныя дні: субота, нядзеля. Апошняя пятніца месяца — санітарны дзень.

Унікальная бібліятэка Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ мае больш за 8,5 тыс. кніг і мультымедыйных носьбітаў на кітайскай, англійскай, беларускай і рускай мовах. У ёй шырока прадстаўлены выданні, прысвечаныя палітыцы, культуры, юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, мастацтву, рэлігіі, філасофіі, медыцыне і сацыяльна-эканамічнаму развіццю Паднябеснай. Бібліятэка мае багаты збор мастацкай літаратуры. Таксама значную частку фонда складае вучэбная літаратура па мовазнаўстве – дапаможнікі па вывучэнню кітайскай мовы і слоўнікі. Акрамя кніжнага фонду Бібліятэка Кітая мае таксама і фонд перыядычных выданняў на беларускай, рускай, кітайскай і англійскай мовах. Бібліятэчны фонд сфарміраваны пры падтрымцы ўрада Кітая. Для зручнасці карыстальнікаў арганізаваны адкрыты доступ да фонду.


 

Чытальная зала абсталявана 29 пасадачнымі месцамі, пяць з якіх аўтаматызаваны, ёсць зона з мультымедыйным праектарам для правядзення розных мерапрыемстваў.

У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Дадатковыя магчымасці:

  • доступ да сеткі інтэрнэт па WI-FI

Доступ да рэсурсаў сеткі БДУ і падключэнне па WI-FI ажыццяўляецца па уліковым запісам БДУ.

Дадатковыя платныя бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі:

  • ксеракапіраванне дакументаў;
  • сканіраванне дакументаў;
  • раздрукоўка дакументаў фармату А4.

Платныя паслугі прадастаўляюцца ў адпаведнасці з Прэйскурантам на платныя бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі.

Бібліятэка Кітая адкрыта для ўсіх жадаючых, незалежна ад прафесійнага, сацыяльнага статусу, ведамаснай прыналежнасці і месцазнаходжання. Усе карыстальнікі абслугоўваюцца бясплатна.

Парадак карыстання Бібліятэкай Кітая

Кантактная інфармацыя: Івашчанка Алена Іосіфаўна, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Бібліятэка Кітая РІКК БДУ