АМАНСКІ ЦЭНТР АРАБСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ

 

Аманскі цэнтр арабскай мовы і культуры адкрыты 18 красавіка 2018 г.

Адрас: вул. Ленінградская, 20, аўд. 606

 

 

Дзейнасць Аманскага цэнтра накіравана на навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання арабскай мовы, правядзенне навуковых даследаванняў, канферэнцый. Таксама тут праводзяцца алімпіяды, факультатывы для студэнтаў, якія вывучаюць арабскую мову, майстар-класы па перакладзе, семінары, тэматычныя выстаўкі.

 

 

У рамках гэтага праекта ў Цэнтр было перададзена каля трох тысяч кніжных выданняў па гісторыі, культуры султанату Аман і арабскай мове.