Стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) - гэта праект, які рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) з мэтай стымулявання інавацыйнай дзейнасці. Праект стартаваў у 2016 годзе і накіраваны на забеспячэнне доступу да патэнтнай і тэхнічнай інфармацыі.
ЦПТІ ў Беларускім дзяржаўным універсітэце функцыянуе з кастрычніка 2020 года на базе Фундаментальнай бібліятэкі.
У рамках ЦПТІ забяспечваецца выкананне наступных паслуг:
Кантактная асоба – Скорiй Ягор Сяргеевіч, заг. аддзелам інфармацыйнага суправаджэння публікацыйнай дзейнасці
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, каб. 206,
тэл. +375 (17) 209-50-82, эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Прававыя акты Рэспублікі Беларусь у сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці (на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь)
Міжнародныя стандарты
Дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь і тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты
Карыстальніку, каб скарыстацца аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай "Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці", неабходна:
У выпадку, калі карыстальнік ужо рэгістраваўся на партале https://portal.ncip.by/, то прайсці аўтарызацыю згодна з пунктам 1.2 Кіраўніцтва па наладзе браўзэра і аўтарызацыі.
Далей карыстальнік можа ажыццявіць падачу заяўкі на аб'ект права прамысловай уласнасці ў асабістым кабінеце карыстальніка згодна Кіраўніцтва па падачы заяўкі.