25 лютага 1957 года нарадзіўся выдатны беларускі паэт, эсэіст, дзіцячы пісьменнік – Алесь Пісьмянкоў. Ён аўтар мноства кніг паэзіі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі "Залаты апостраф". Як адзначала літаратуразнавец Вольга Русілка : "Для Алеся Пісьмянкова паэзія была не прафесіяй, а спосабам жыцця, мыслення, абсалютна арганічнай формай самавыражэння і самарэалізацыі". Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія пранізана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці.
На выставе «Светлы воблік паэта», падрыхтаванай да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, прадстаўліны яго кнігі: «Думаць вершы…», «Любіць бы вечна…», «Не знікай», «Я не памру, пакуль люблю» і інш. На выставе таксама можна азнаёміцца з матэрыяламі аб жыцці і творчасці Алеся Пісьмянкова. Арганізавана выстава на абанеменце вучэбнай літаратуры аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў (К. Маркса, 31, к. 1) з 1 па 28 лютага.