Наша родная мова

К Международному дню родного языка

Когда: 01.02 - 28.02.2022

Где: Абонемент, ФЛФ, ул. К.Маркса, 31, к.1

 

21 лютага з 2000 года ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята ў заахвочванні моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Да Міжнароднага дня роднай мовы аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў падрыхтаваў выставу: «Наша родная мова». Перш за ўсё, на выставе прадстаўлены найноўшыя кнігі, атрыманыя аддзелам за апошні год, кнігі выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта, а таксама найбольш значная даведачная літаратура па беларускай мове. Выстава арганізавана з 1 па 28 лютага на абанеменце вучэбнай литаратуры (К. Маркса, 31, к.1).