01 октября 2025
Фундаментальная бібліятэка завяршыла вераснёўскія святы ведаў, адукацыі і культуры асветніцкай акцыяй — агульнай дыктоўкай.
Гэта цудоўная магчымасць не толькі паказаць свае веды, але і паглыбіць любоў да роднай мовы сярод моладзі і дарослых — студэнтаў БДУ і супрацоўнікаў Фундаментальнай бібліятэкі. У кожным з нас жыве адказнасць за яе захаванне і развіццё.
Тэкст дыктоўкі быў прымеркаваны да надыходзячага юбілею вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Лепшыя мастацкія творы Караткевіча прасякнуты глыбокай любоўю да беларускай мінуўшчыны і мовы: «Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч?.. Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова».
Віншуем пераможцаў:
- студэнтку эканамічнага факультэта Сітнік Дар’ю;
- маладога спецыяліста Фундаментальнай бібліятэкі Семенас Кацярыну.
Пераможцам былі перададзены квіткі на спектакль “Вар’ятка” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Запрашаем усіх працягваць адкрываць для сябе свет кніг, ведаў і творчасці!