Фундаментальная бібліятэка працягвае эка-праект па збору макулатуры "Выратуем дрэва"

12 февраля 2024

 

 

 

 

Фундаментальная бібліятэка працягвае эка-праект па збору макулатуры "Выратуем дрэва". У акцыі могуць узяць удзел усе жадаючыя студэнты і супрацоўнікі БДУ. Для збору макулатуры ў чытальных залах бібліятэкі ўсталяваны спецыяльныя кантэйнеры, у якія можна здаць выкарыстаную офісную паперу, непатрэбныя часопісы, рэкламную паліграфію, газеты, кнігі, сшыткі, папяровыя ўпакоўкі, кардон. Макулатура не павінна змяшчаць аднаразовага посуду, ламініраванай паперы, паперы з металізацыяй, чэкі.

Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да праблемы раздзельнага збору адходаў, а таксама даць магчымасць унесці свой уклад у справу захавання лясных рэсурсаў.