Прэзентацыя трэцяга выпуску альманаха "аБДУмана"

17 апреля 2023

 

 

 

Фундаментальная бібліятэка запрашае 20 красавіка ў 16:00 у бібліятэку факультэта журналістыкі, у медыятэку імя прафесара М. Я. Цікоцкага (вул. Кальварыйская,9, 108) на прэзентацыю трэцяга выпуску альманаха "аБДУмана". 

У трэцім выпуску альманаха прадстаўлены вершаваныя і празаічныя творы 32 аўтараў, сяброў і ўдзельнікаў Клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Для многіх з іх публікацыя з’яўляецца дэбютнай. Асноўная частка аўтараў – студэнты і нядаўнія выпускнікі БДУ.

Творы кожнага аўтара суправаджаюцца фотаілюстрацыямі і фотаздымкамі, якія створаны ўдзельнікамі Клуба аматараў мастацкага слова ФБ БДУ.

У навуковай зале Фундаментальнай  бібліятэкі (гал. корпус, п. 217) можна ўзяць пачытаць першы і другі выпуск альманаха, а з электронная версіяй можна азнаёміцца ў Электроннай бібліятэцы БДУ. Крыху пазней трэці выпуск таксама паступіць у навуковую залу і будзе размешчаны  ў Электроннай бібліятэцы БДУ.