02 лістапада 2022
3 лістапада ў 12 гадзін у Фундаментальнай бібліятэцы пройдзе флэшмоб, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «КОЛАСАЎСКІ МАРАФОН. НОВАЯ ЗЯМЛЯ. НА СТРЫМЕ».
Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускай культуры, захаванне і развіццё нацыянальных літаратурных традыцый. На працягу шасці з паловай гадзін удзельнікі флэшмоба будуць перадаваць адзін аднаму эстафету ў чытанні галоўнага твора Якуба Коласа "Новая Зямля". Урыўкі з паэмы прачытаюць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ. Мяркуецца, што ўдзельнікі прачытаюць увесь твор за адведзены час. Асаблівасцю флэшмоба стане яго прамая анлайн-трансляцыя на Youtube-канале Фундаментальнай бібліятэкі.