18 февраля 2022
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы сябры клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" Фундаментальнай бібліятэкі БДУ падрыхтавалі відэазварот.
Сябры клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прызываюць цаніць і шанаваць нашу родную беларускую мову, самую шчырую, пявучую, сакавітую, жывую і непаўторную.
У відэа прынялі ўдзел студэнты Ягор Кудакцін і Вікторыя Жытнік, а таксама Крысціна Ніканюк - супрацоўніца Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.