"Як жыць – дык жыць для Беларусі. А без яе - зусім не жыць"

14 марта 2019

 

Дарагія сябры! Напярэдадні сусветнага Дня паэзіі "КЛУмБа" запрашае ўсіх аматараў мастацкага слова 20 сакавіка а 16 гадзіне сабрацца ў навуковай зале бібліятэкі галоўнага корпуса БДУ на паэтычны спектакль «ЯК ЖЫЦЬ - ДЫК ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ. А БЕЗ ЯЕ - ЗУСІМ НЕ ЖЫЦЬ".

Імпрэза прысвечана малавядомым беларускім пісьменнікам 20 - 30-х гадоў, якія былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы, але лёсы іх склаліся вельмі няпроста. Усе яны паспыталі "ласку" рэпрэсій і турмаў. Адны былі закатаваны і растраляны, другія многія гады грэліся ля чужога вогнішча ці склалі галовы на чужыне.

У мерапрыемстве актыўны ўдзел прымуць студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, а таксама студэнты факультэта журналістыкі.

Сцэнарыст і мастацкі кіраўнік прадстаўлення студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Паршанкоў.