22 лістапада а 18 гадзіне клуб аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" ладзіць сустрэчу, прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц! 30 гадоў прайшло як не стала Я.Янішчыц, але і праз гады мы чуем яе неўміручыя радкі "Ты пакліч мяне. Пазаві… Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма".
Акрамя чытання вершаў вядомай паэткі на вечарыне пойдзе размова на тэму "ЛЮБОЎ У ЖЫЦЦІ ПАЭТА". Удзельнікі сустрэчы будуць чытаць свае новыя вершы. На адкрытае паседжанне “КЛУмБы” запрашаем усіх жадаючых! (гал.корпус, п.229).