12 красавіка ў 17.30 у рамках праекту “КАРАНІ”, які курыруе Фундаментальная бібліятэка БДУ, пройдзе віктарына “Размаўляем па-беларуску”

        

   12 красавіка ў 17.30 у рамках праекту “КАРАНІ”, які курыруе Фундаментальная бібліятэка БДУ, пройдзе віктарына “Размаўляем па-беларуску”. На гэты раз у моўным паядынку сыйдуцца каманда філалагічнага факультэта і каманда інстытута журналістыкі. Удзельнікі абедзвух каманд выдатна валодаюць беларускай мовай, але ж нехта будзе мацнейшым!
    Запрашаем на бітву волатаў у галоўны корпус БДУ, 3 паверх, чытальная зала, пак. 313.