Увага! Распачаты прыём заявак на 3-ія Караткевічаўскія паэтычныя чытанні!



     Напярэдадні дня нараджэння Караткевіча мы збіраемся на філфаку БДУ трэці год запар. Прапануем усім зацікаўленым да нас далучыцца  у якасці ўдзельнікаў або гледачоў. Сумна дакладна не будзе!


     Паспрабаваць свае сілы можна ў наступных намінацыях:

  1. Лепшае чытанне твора Ул.Караткевіча
  2. Лепшае выступленне з аўтарскім творам, прысвечаным Ул.Караткевічу
  3. Лепшы пераклад твора Ул.Караткевіча (на любую мову)
  4. Лепшая ілюстрацыя да твораў Ул.Караткевіча\ Лепшы крафт па матывах творасці Ул.Караткевіча

     Да ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць заяўку (Прозвішча, Імя, месца навучання, узрост, назва твора; увага: удзельнікам 2, 3 і 4 намінацый неабходна прадставіць у аргкамітэт сам конкурсны твор). Таксама з гэтага года магчымы дыстанцыйны ўдзел: дашліце нам відэа з сваім выступленнем! Заяўкі разам з конкурснымі творамі прымаюцца да 13 лістапада 2017 г.

на e-mail
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Поспехаў — і да сустрэчы на філфаку!

 

З павагай,

Аргкамітэт